Чаму нельга забыць “Простыя словы” Міхала Анемпадыстава?
Больш за 60 аўтарак і аўтараў з Беларусі і Польшчы спрычыніліся да напісання кнігі пра выдатнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава “Простыя словы”. Тут успаміны і няскончаныя размовы з Міхалам, фотаздымкі, вершы і песні, напісаныя ім для “Новага неба” і “Народнага альбома”.
Чым адметная гэтая кніга і хто спрычыніўся да яе стварэння? Чаму імя Міхала Анемпадыстава абавязкова мусіць застацца ў памяці ў беларусаў і як гэтаму паспрыяе кніга “Простыя словы”? Чаму кніга лічыцца польска-беларускай, дзе яна будзе выдавацца і колькі грошай неабходна сабраць, каб яна пабачыла свет?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай і адна з арганізатарак фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" Аляксандра Дварэцкая.