У Мінску сілавікі правялі ператрус у рэкламным агенцтве
Сілавікі ў Беларусі (ілюстрацыйнае фота)
У Мінску сілавікі правялі ператрус у рэкламным агенцтве AdPlanes (да рэбрэндынгу яно мела назву Vondel). Мэта іх візіту праваабаронцам невядомая. Кіраўніцтва агенцтва ў гэты дзень на працы не было.
Вядома, што ў прысутных у офісе супрацоўнікаў праверылі мабільныя тэлефоны на "забароненыя" падпіскі. Ці знайшлі "экстрэмізм", таксама невядома.
Затрыманні і ператрусы адбываюцца па ўсёй Беларусі. Часам яны закранаюць і сем'і чыноўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.