У Мінску судзяць аднаго з былых уладальнікаў “Мотавела”

У Мінску судзяць аднаго з былых уладальнікаў “Мотавела”

У Мінску пачаўся судовы працэс над бізнэсменам Аляксандрам Мураўёвым, які да затрымання быў старшынёй назіральнага савета шклозавода "Ялізава", а таксама адным з уладальнікаў завода "Мотавела", перадае БЕЛТА. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.4 арт.209, ч.4 арт.16 і ч.4 арт.210, ч.4 арт.16 і ч.2 арт.243, ч.6 арт.16 і ч .2 арт.243 КК. Пад вартай падсудны знаходзіцца 17 месяцаў.

Па версіі следства, Мураўёў нанёс мінскаму “Мотавела” матэрыяльную шкоду на 25 мільярдаў старых рублёў.

У судзе ён папрасіў адмяніць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Абвінавачаны адзначыў, што гэтая мера выбрана ў дачыненні да яго незаконна і неабгрунтавана, дадаўшы, што не жадае і не мае намеру сыходзіць ад крымінальнага пераследу і суда.

Аляксандр Мураўёў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у пачатку чэрвеня 2015 года. У 2007 годзе зарэгістраваны ў Аўстрыі ATEC Holding набыў "Мотавела". Па справе праходзяць яшчэ два фігуранты, у дачыненні да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі