У Мінску судзяць топ-менеджара Беларусбанка, злоўленага на хабары ў $14 тысяч

У Мінску судзяць топ-менеджара Беларусбанка, злоўленага на хабары ў $14 тысяч

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы першага намесніка старшыні праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк" Генадзя Гаспадарыка

Як інфармуе БЕЛТА, топ-менеджара банка вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса — атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Гаспадарыка затрымалі 15 чэрвеня 2016 года з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў 14 тысяч долараў.

Разам з ім на лаве падсудных апынуўся Мікалай Цырто — намеснік дырэктара дэпартамента па працы з каштоўнасцямі Беларусбанка. Яго вінавацяць у атрыманні хабару, дачы хабару, злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Паводле інфармацыі nn.by, Цырто затрымалі ў адзін дзень з Гаспадарыкам, але амаль два месяцы ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, і толькі пазней яго перавялі ў СІЗА КДБ.

Па версіі следства, Гаспадарык браў грошы з 2009 года: тады ў рэстаране "Чумацкі шлях" яму перадалі 4 тысячы долараў ад бізнэсоўца Бучнева, каб трохі кампанію Бучнева "Смарт Бізнэс Тэхноладжы" абралі пастаўшчыком абсталявання для "Беларусбанка". Пазней гэты ж бізнэсовец перадаў Гаспадарыку яшчэ 3 тысячы еўра. Далей у справе фігуруюць больш буйныя сумы ад Бучнева — 70 і 90 тысяч долараў, ізноў жа за "дазвол" пастаўляць абсталяванне. У 2014 годзе Бучнеў заплаціў банкіру яшчэ дзве тысячы.

Потым хабар Гаспадарыку перадаваў супрацоўнік "Беларусбанка" Мікалай Цырто.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі