У Мінску сустрэліся Уладзімір Макей і еўракамісар Ёханэс Хан. Фота
Яны абмеркавалі стан адносінаў і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза.
17 красавіка ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і еўракамісара ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Ёханэса Хана. Прэс-служба МЗС нашай краіны адзначае, што гаворка ішла пра стан адносінаў і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза. Была закранута і тэма ўдзелу РБ у ініцыятыве "Усходняе партнёрства" ды падрыхтоўка Рыжскага саміта.
БЕЛТА пераказвае словы Макея, які адзначыў, што візіт Хана — гэта сведчанне пазітыўнай дынамікі развіцця двухбаковых адносінаў ЕС з Беларуссю.
Нагадаем, учора еўракамісар сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
Фота: sputnik.by, mfa.gov.by