У Мінску сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў, адзін з іх перакуліўся

На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
Раніцай 19 сакавіка ў Мінску на вуліцы Прытыцкага сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў, адзін з іх перакуліўся. Як пішуць даішнікі, прычынай аварыі стала невыкананне бяспечнай дыстанцыі.
Ад удару аўтамабіль Nissan перасёк раздзяляльную паласу з агароджай, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе перакуліўся. Два чалавекі (кіроўца і пасажыр) з яго былі дастаўленыя для абследавання ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.