У Мінску сямейную пару асудзілі за пратэсты па фота з кнігі

Кніга "Я выходжу" / @viasna96
Кніга "Я выходжу" / @viasna96

Сямейную пару з Мінска Дар'ю і Міхаіла Суднікаў прысудзілі да трох гадоў “хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Галоўным доказам стала фатаграфія з кнігі "Я выходжу", расказваюць праваабаронцы. На здымку бачныя Суднікавы з плакатам.

У выніку пару абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з маршаў у 2020 годзе. Дар'я і Міхаіл прызналі віну. Дар'я распавяла, што ўдзел у Маршах — гэта быў яе свядомы выбар. Выходзіла на пратэсты, бо была не згодная з вынікамі выбараў.

У выніку суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Дар'і і Міхаілу па тры гады "хатняй хіміі". Іх вызвалілі ў зале суда.

У кнізе "Я выходжу" сабраныя плакаты беларускіх пратэстаў 2020 года. У выданні больш за 350 здымкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі