У Мінску сёння агучаць прысуд па справе экс-намесніка міністра аховы здароўя

У Мінску сёння агучаць прысуд па справе экс-намесніка міністра аховы здароўя

8 лютага ў Мінскім гарадскім судзе будуць агучаны прысуды па гучнай “справе медыкаў”. Па ёй праходзяць экс-намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і былы галоўны лекар гарадской стаматалагічнай паліклінікі №12 Уладзімір Краўчонак. Ласіцкага абвінавачваюць у "атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду", а Краўчонка — у "атрыманні хабару паўторна, у асабліва буйным памеры" і "злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі". Абодвух судзяць за хабар (сумы складалі ад 300 рублёў да 15 000 еўра), які яны бралі ад кіраўнікоў фірм, што пастаўляюць медыцынскае абсталяванне.

Ігар Ласіцкі і Уладзімір Краўчонак прызналі сваю віну, напісалі яўкі з павіннай, яны супрацоўнічалі са следствам. Таксама абвінавачаныя кампенсавалі нанесеныя дзяржаве страты. Пракурор папрасіў пакараць Ласіцкага 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Краўчонка — 5 гадамі зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Былы намеснік міністра аховы здароўя з пачатку лета 2018-га знаходзіцца за кратамі, іншы абвінавачаны з кастрычніка мінулага года — пад хатнім арыштам.

У Мінску сёння агучаць прысуд па справе экс-намесніка міністра аховы здароўя
Уладзімір Краўчонак у зале суда / Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі