У Мінску сёння пройдзе "Кніжны марафон"

6 жніўня ў Доме кнігі "Светач" на праспекце Пераможцаў у Мінску адбудзецца "Кніжны марафон". Кнігарня будзе працаваць да 23-й гадзіны.

Акцыя ладзіцца ў рамках акцыі "Лета з добрай кнігай", паведамляе прэс-служба Міністэрства інфармацыі.

Ад 13-й наведвальнікам кнігарні абяцаюць сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі, падарункі, віктарыны ды іншыя цікавосткі. А з 20-й да 23-й на ўсе тавары, прадстаўленыя ў "Светачы", пакупнікі атрымаюць зніжку 10%.

Фота: gandliar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі