У Мінску тралейбус учыніў аварыю, пасажыраў даставілі ў клінікі для абследавання
Аварыя на вуліцы Адоеўскага ў Мінску / t.me/gaiminsk
Няўважлівасць кіроўцы тралейбуса стала прычынай аварыі, якая здарылася 26 чэрвеня ў Мінску, паведамляе прэс-служба ДАІ.
ДТЗ адбылося каля 9:25 на вуліцы Адоеўскага. 53-гадовы кіроўца тралейбуса страціў увагу і ўрэзаўся ў "Мерсэдэс", які рухаўся ў адзін з ім бок. Ад удару аўтамабіль адкінула на каршэрынгавы "Шэўрале".
Некалькіх пасажыраў тралейбуса даставілі для абследавання ў клінікі.
Дарэчы, мінская ДАІ паведамляла, што 26-28 чэрвеня будзе з асаблівай увагай правяраць грамадскі транспарт — аўтобусы і маршруткі. Наконт праверкі тралейбусаў не паведамлялася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.