У Мінску ў адной сям'і каранавірус выявілі ў 11 чалавек
У Мінску ў адной сям'і каранавірус выявілі ў 11 чалавек, піша sb.by. 54-гадовая Святлана Мінкевіч, якая працуе медсястрой, у красавіку трапіла на лячэнне ў сваю ж 6-ю бальніцу. COVID-19 выявілі ў яе 55-гадовага мужа, кіроўцы тралейбуса Аляксандра, цяжарнай дачкі, зяця, сына, нявесткі і яе бацькоў, унукаў. Апошні месяц жанчына называе "кашмарным сном".
Мінкевіч дагэтуль не ведае, дзе заразілася. Яна была ў цяжкім стане, а дапамагла ёй і мужу донарская плазма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.