У Мінску ў ДТЗ трапіла каршэрынгавае аўто, якое пакінулі пасярод праспекта

У Мінску ў ДТЗ трапіла каршэрынгавае аўто, якое пакінулі пасярод праспекта

Раніцай 28 красавіка ў Мінску ў ДТЗ трапіла каршэрынгавае аўто, якое пакінулі на праспекце Незалежнасці. Мяркуецца, што ў легкавіку "Фольксваген" скончылася паліва. Ён стаяў пасярод дарогі і з ім сутыкнуўся грузавік. Ад удару легкавік адкінула на паласу сустрэчнага руху. Пашкоджані атрымаў і грузавік. Ніхто з людзей не пацярпеў.

ДАІ высвятляе, хто ж быў кіроўцам аўтамабіля "Фольксваген".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі