У Мінску ў мароз прайшоў "забег сапраўдных мужчын" (фота, відэа)
У пятніцу ў Мінску прайшоў "забег сапраўдных мужчын". Акцыя, у якой паўдзельнічала каля 1200 чалавек, была прымеркавана да Дня абаронцы Айчыны. Яе арганізавала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Усе мужчыны беглі з аголеным торсам. Тэмпература паветра ў той час склала каля 10-12 градусаў марозу.
Фота: Reuters