У Мінску ў пацыента COVID-19 пачаў адступаць пасля 39 сутак на апараце ШВЛ
У Мінску ў пацыента COVID-19 пачаў адступаць пасля 39 сутак на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканал "Беларусь 1". У рэанімацыйным аддзяленні Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі медыкі не пераставалі змагацца за здароўе мужчыны, хаця сумненні ў паспяховасці высілкаў пачалі з'яўляцца. Але стан безнадзейна хворага нарэшце пачаў паляпшацца і ён ужо самастойна дыхае.
У згаданы НПЦ з усёй краіны звозяць самых цяжкіх пацыентаў з дыягназам СOVID-19. Мясцовыя спецыялісты дзеляцца досведам лячэння і з беларускімі, і з замежнымі калегамі.
На 24 траўня ў Беларусі налічвалася больш за 36 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 199 чалавек, паправіліся амаль 14 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.