У Мінску ў падвале знойдзены мёртвым афіцэр міліцыі
У Мінску ў падвале шматкватэрнага жылога дома 10 чэрвеня знойдзена цела афіцэра міліцыі 1974 года нараджэння. Пра загінулага вядома, што ён працаваў у крымінальным вышуку Ленінскага РУУС. Як распавялі ў Следчым камітэце, агляд цела паказаў, што смерць афіцэра не была крымінальнай, перадае Радыё "Свабода".
Версію самагубства міліцыянта СК не пацвярджае, па справе прызначаныя экспертызы.
Паводле дадзеных, афіцэр павесіўся.