У Мінску ў рацэ патануў мужчына, цела не знайшлі

У Мінску ў рацэ патануў мужчына, цела не знайшлі

У рацэ Лошыца ў Мінску патануў мужчына, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося позна ўначы 11 жніўня. У 23:37 ім паведамілі, што мужчына тоне ў рацэ па вуліцы Казінца. 

"Работнікамі МНС праводзіліся працы па пошуку патанулага грамадзяніна, асоба якога высвятляецца", — удакладняе прэс-служба ратавальнікаў.

Пакуль што патанулага знайсці не ўдалося. Пошукі працягваюцца 12 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі