У Мінску ў жанчын з каранавірусам нарадзіліся чацвёра здаровых дзяцей
У Мінску ў жанчын з дыягнаставанай каранавіруснай інфекцыяй нядаўна нарадзіліся чацвёра здаровых дзяцей. Пра гэта БЕЛТА распавёў галоўны лекар 6-й гарадской клінічнай бальніцы Ігар Юркевіч. Паводле яго слоў, маці сябе адчуваюць добра. У бальніцы праходзяць лячэнне больш за паўтысячы пацыентаў з каранавірусам. Некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
На раніцу 30 красавіка ў нашай краіне зарэгістравана крыху больш за 14 тысяч пацверджаных выпадкаў COVID-19. Памерлі 89 чалавек. Выпісаныя 2386 пацыентаў. Праведзена больш за 176 тысяч тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.