У Мінску ўсе паліклінікі пачалі выдаваць электронныя рэцэпты

У Мінску ўсе паліклінікі пачалі выдаваць электронныя рэцэпты

У Мінску ўсе паліклінікі пачалі выдаваць электронныя рэцэпты. Пра гэта БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення, начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч. Паводле яе слоў, многія пацыенты ўжо атрымалі пластыкавую картку для медыцынскага абслугоўвання.

У абласцях да электроннага рэцепта далучыліся 28 паліклінік. У далейшым паліклінічныя ўстановы будуць паэтапна далучацца да сістэмы электроннага рэцэпта па меры іх інфарматызацыі. Поўная інфарматызацыя паліклінік у нашай краіне будзе завершана да 2020 года.

Пластыкавыя карткі выдаюцца ў рэгістратуры паліклінік па месцы абслугоўвання. Для яе атрымання неабходна пры сабе мець пашпарт, а таксама падпісаць форму інфармаванай згоды пацыента аб выкарыстанні пластыкавай карткі для медыцынскага абслугоўвання. Картка з'яўляецца ўласнасцю паліклінікі і перадаецца пацыенту на бязвыплатнай аснове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі