У Мінску ўвядуць дыферэнцыяваныя тарыфы на вываз смецця

У Мінску ўвядуць дыферэнцыяваныя тарыфы на вываз смецця

Бліжэйшым часам у Мінску плануецца ўвесці дыферэнцыяваныя тарыфы на вываз смецця. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намеснік аначальніка ўпраўлення — начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Плашкова

"Для тых, у каго няма смеццеправода, тарыф будзе менш, а для тых, хто жыве ў дамах з смеццеправодам, — на парадак вышэйшы. Тарыф ужо распрацаваны, зацверджаны і праходзіць узгадненне", — заявіў чыноўнік. Ён дадаў, што пакуль не ўсе жыхары сталіцы згодныя адмовіцца ад смеццеправодаў і выкідаць смецце ў кантэйнеры, але ў Мінску ідзе актыўная тлумачальная праца. 

Таксама ён Плашкоў паведаміў, што гарадскія службы яшчэ не забяспечылі неабходную колькасць кантэйнерных пляцовак паводле нормаў на колькасць жыхароў сталіцы. Гэтыя працы плануецца завяршыць у 2018 годзе. 

Начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Тоўсцік дадала, што дыферэнцыяваны тарыф пасля яго "абкаткі" ў Мінску плануецца ўвесці і ў іншых гарадах. 

Дарэчы, чыноўнікі паведамілі, што ў Мінску раздзельны збор смецця вядуць 10-12% насельніцтва. У сталіцы стаяць амаль 15 тысяч кантэйнераў для раздзельнага збору смецця. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі