У Мінску відавочцы затрымалі п'янага кіроўцу, які пашкодзіў 4 машыны і аўтобус

У Мінску відавочцы затрымалі п'янага кіроўцу, які пашкодзіў 4 машыны і аўтобус

У Мінску відавочцы затрымалі п'янага кіроўцу, які пашкодзіў 4 машыны і аўтобус. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, мужчына кіраваў аўтамабілем Mercedes. Спачатку былі пашкоджаныя тры машыны на стаянцы каля аднаго з дамоў па вуліцы Бурдзейнага. З месца здарэння легкавік з'ехаў. На вуліцы Бурдзейнага Mercedes апынуўся на паласе сустрэчнага руху, адбылося яшчэ адно сутыкненне з іншым аўтамабілем, а неўзабаве і з аўтобусам. У апошнім выпадку ўцячы мужчыне не ўдалося — людзі ўтрымлівалі яго да прыезду даішнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, раней кіроўца быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў — у стане алкагольнага ап'янення ехаў на машыне. Цяпер ён знаходзіцца ў медыцынскай установе. ДАІ праводзіць праверку. Ці былі яшчэ пацярпелыя, пакуль невядома.

У Мінску відавочцы затрымалі п'янага кіроўцу, які пашкодзіў 4 машыны і аўтобус
ДАІ
У Мінску відавочцы затрымалі п'янага кіроўцу, які пашкодзіў 4 машыны і аўтобус
ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі