У Мінску віталі сцягі ўдзельнікаў хакейнага чэмпіянату свету (відэа)
Урачыстая цырымонія прайшла ў беларускай сталіцы ў чацвер, 8 траўня.
На ёй выступіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які адзначыў, што хакей папулярны ў нашай краіне, што беларусы любяць спорт і для многіх маладых людзей — гэта норма жыцця.
Нагадаем, хакейны чэмпіянат пачнецца 9 траўня. У першы дзень адбудуцца чатыры матчы: Швейцарыя — Расія (Мінск-Арэна, 16.45), Францыя — Канада (Чыжоўка-Арэна, 16.45), Беларусь — ЗША (Мінск-Арэна, 20.45), Славакія — Чэхія (Чыжоўка-Арэна, 20.45). Урачыстае адкрыццё з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца перад матчам беларускай зборнай з амерыканцамі.