У Мінску вялікія чэргі па квіткі на матч БАТЭ — “Арсенал” (фота)
У Мінску вялікія чэргі па квіткі на матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — “Арсенал”. У сераду пачаўся продаж адзіночных білетаў (раней прадаваліся білетныя пакеты). Іх больш за тысячу. У адныя рукі даюць не больш за два квіткі (білет каштуе 35 рублёў). Продаж пачаўся а 10-й гадзіне ў Мінску каля офіса кампаніі Ticketpro на праспекце Машэрава і ў касах “Барысаў-Арэны”.
У чарзе каля 250 чалавек. Некаторыя з іх стаяць з учорашняга дня. Цікава, што за БАТЭ будзе заўзець толькі кожны трэці з апытаных карэспандэнтам Еўрарадыё, астатнія — за “Арсенал” ці за “добры футбол”. А вось на "Барысаў-Арэне" чаргі не было.
Матч БАТЭ — “Арсенал” пройдзе на “Барысаў-Арэне” ў чацвер, 28 верасня, пачатак а 20-й гадзіне.