У Мінску за день высеклі 100 дрэваў, каб пабудаваць тэнісныя корты (фота)

У Мінску за день высеклі 100 дрэваў, каб пабудаваць тэнісныя корты (фота)

У мінскім парку 60-годдзя Кастрычніка спілавалі 100 елак і бяроз. На іх месцы, на скрыжаванні вуліц Жудро і Матусевіча, з'явяцца тэнісныя корты, піша сайт greenbelarus.info.

Экаактывісты адзначаюць, што ў нядаўна падпісаным генплане Мінска, які падпісаў кіраўнік дзяржавы, на гэтым месцы захоўваецца паркавая, рэкрэацыйная зона.

Па звестках экаактывістаў, менш чым за два тыдні вакол тэрыторыі зявіўся плот даўжынёй 700 метраў. А дрэвы былі спілаваныя і ўвогуле за адзін дзень.

Дзіўна выглядае і пашпарт аб'екта, на якім ёсць выпраўленні фламастарам. Мяркуючы па надпісе, дазвол на будаўніцтва будзе выдадзены яшчэ толькі 26 лістапада — праз два дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі