У Мінску юнак здымаў відэа для сацсетак і разбіў шкло ў міліцэйскай машыне

У Мінску юнак здымаў відэа для сацсетак і разбіў шкло ў міліцэйскай машыне

У Мінску юнак здымаў відэа для сацсетак і разбіў шкло ў міліцэйскай машыне. Пра гэтае здарэнне, якое адбылося яшчэ 20 лютага, распавядае прэс-служба МУС. Нарад Дэпартамента аховы ўвечары прыехаў у адзін са сталічных гандлёвых цэнтраў — там спрацавала трывожная сігналізацыя, паколькі была спроба пранесці тавар міма касы.

Пакуль праваахоўнікі разбіраліся з крадзяжом, іх аўтамабіль заўважыла кампанія маладых людзей. Яны выпівалі, а пасля вырашылі пагуляць па горадзе. У іх узнікла ідэя зняць відэа — 17-гадовы хлопец збіраўся з разбегу заскочыць на капот машыны, што і зрабіў. Аднак на ім паслізнуўся і ўпаў на шкло. Ролік апублікавалі яго сябры. Ужо праз некалькі гадзін міліцыя высветліла прозвішча хулігана. Яго знайшлі ў кватэры знаёмага. Па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі