У Мінску за паркоўку машын у зялёнай зоне аштрафавалі тысячу чалавек
У Мінску за паркоўку машын у зялёнай зоне аштрафавалі больш за тысячу чалавек. І гэта толькі за два апошнія месяцы, паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінгарвыканкама. За такое парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).
Першы раз парушальніку пагражае папярэджанне ці штраф — адна базавая (27 рублёў), у другі раз — дзве базавыя, патлумачылі minsknews.by ў сталічнай ДАІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.