У Мінску затрымалі актывіста за ўлёткі аб ранейшых затрыманнях

Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з актывістамі, затрыманымі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.



Алег Кероль паспеў паведаміць праваабаронцам, што яго вязуць у Першамайскі РУУС, інфармуе Радыё Свабода. Хутчэй за ўсё ў сераду яго будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна Мінска.



Нагадаем, што напярэдадні чэмпіянату свету беларускія ўлады правялі "палітычную зачыстку" апазыцыйных актывістаў. За апошнія пару тыдняў было арыштавана каля 30 чалавек па ўсёй Беларусі. Іх вінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Суд даваў адміністратыўны арышт на 10–25 сутак.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі