У Мінску затрыманая маці пяцёх дзяцей — "апазналі па фота з нейкай акцыі"

Сям'я Вольгі Бабровай / з асабістага архіву
Сям'я Вольгі Бабровай / з асабістага архіву

22 студзеня ў Мінску затрыманая шматдзетная маці Вольга Баброва. Аб затрыманні ў фэйсбуку напісала пісьменніца Ганна Севярынец. Па яе словах, Вольгу запрасілі прыехаць у РУУС "для тлумачэнняў". Пасля гэтага жанчыну адправілі ў ізалятар на Акрэсціна, дзе з-за каранавірусу не прымаюць перадачы. Чацвёра з пяці дзяцей затрыманай — непаўнагадовыя.

"Хаця б фармальна, але хочацца спытацца — за што? Ні за што: нібыта апазналі па фота з нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць",  — піша Севярынец.

Вольга разам з мужам трымаюць інтэрнэт-краму настольных гульняў. Ганна Севярынец прапануе падтрымаць сям'ю Вольгі, купіўшы новую "настолку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі