У Мінску затрыманы вядоўца мерапрыемстваў Сяргей Туманаў
Сяргей Туманаў
У Мінску затрыманы вядоўца мерапрыемстваў Сяргей Туманаў, паведамляе @mediazona_by. У чым менавіта яго абвінавачваюць, пакуль невядома.
На відэа сілавікоў Туманаў у кайданках. Ён кажа, што "падтрымліваў пратэсныя настроі", у 2020-м "быў падпісаны на дэструктыўныя каналы, у якіх патрабаваў прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі".
Сілавікоў асабліва абурыла, што Сяргей Туманаў быў вядоўцам мерапрыемстваў з удзелам дзяржаўных службоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.