У Мінску заявілі пра пачатак новага перыяду ў адносінах з Літвой

У Мінску заявілі пра пачатак новага перыяду ў адносінах з Літвой

У Мінску заявілі пра пачатак "новага якаснага перыяду" ў двухбаковых адносінах з Літвой. Па словах міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, кропкай адліку стаў візіт у нашу краіну літоўскага міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса. Макей назваў гэты візіт "сімвалічным".

У Мінску перакананыя, што і Беларусі, і Літве важна падтрымліваць дыялог і развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Уладзімір Макей падчас перамоваў нагадаў пра агульную гісторыю двух народаў, якія на працягу стагоддзяў жылі ў адной дзяржаве — ВКЛ.

Лінас Лінкявічус заявіў, што Вільня гатовая да ліквідацыі рознагалоссяў з Беларуссю. Паводле яго слоў, улады нашай краіны дэманструюць палітычную волю па вырашэнні праблемных пытанняў.

Падчас візіту ў Беларусь Лінкявічус меў сустрэчы з Уладзімірам Макеем і прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі