У Мінску знаходзяцца лідары "ДНР" і "ЛНР"
Пра гэта журналістам паведаміла ананімная крыніца.
У Мінску знаходзяцца лідары самаабвешчаных "Данецкай" і "Луганскай народных рэспублік". Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі збіраюцца падпісаць дакумент па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ў выпадку поспеху перамоваў лідараў "нармандскай чацвёркі". Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
Фота — delphi.lv