У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў дзіця, дзяўчынцы зашывалі вуха

У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў дзіця, дзяўчынцы зашывалі вуха

У Мінску знайшлі мужчыну, чый сабака ўкусіў 2-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося 7 сакавіка ў раёне вуліцы Куйбышава. Маці дзяўчынкі распавяла TUT.by, што ішла з дачкой, трымала яе за руку. Міма іх праходзіў мужчына, які вёў на павадку аўчарку без напысніка. У нейкае імгненне сабака напаў на дзіця са спіны і ўкусіў за вуха. Мужчына ўдарыў сабаку і хутка разам з ім знік. Дзяўчынка была ў крыві, маці выклікала хуткую. Дзіцяці ў бальніцы зашылі вуха, а яшчэ былі ўколы ад шаленства, антыбіётыкі. Дзяўчынка моцна перапалоханая, кажа яе маці.

Бацька пацярпелай звярнуўся з заявай у міліцыю. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, высветлілася, што сабаку выгульваў 46-гадовы мужчына. Ён прыехаў у госці да сястры, а яна папрасіла вывесці сабаку на вуліцу. Па словах мужчыны, ён не бачыў, што сабака ўкусіў дзіця, падумаў, што толькі сцягнуў шапку. Мужчына сцвярджае, што шапку вярнуў і папрасіў прабачэння (маці дзяўчынкі гэтага не памятае), пасля чаго пайшоў з сабакам дахаты да сястры.

Міліцыя праводзіць праверку па факце гэтага здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі