У Мінску зноў сабралі на збор "ветэранаў" спецназу ўнутраных войскаў
З "ветэранамі" праводзяць рэгулярныя зборы
У Мінску зноў сабралі на збор "ветэранаў" спецназу ўнутраных войскаў. Іх больш за 200 чалавек. Яны ўваходзяць у так званы "добраахвотны" атрад спецыяльнага прызначэння "Честь".
На гэты раз "інструктары з баявым досведам" (найміты-"вагнераўцы") знаёмяць былых спецназаўцаў з новымі відамі ўзбраенняў, з беспілотнікамі, вучаць дзеянням у складзе груп і ўзаемадзеянню з артылерыяй. На зборы прысутнічае палкоўнік запасу Дзмітрый Паўлічэнка (былы камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС, які, як мяркуецца, быў камандзірам "эскадрона смерці").
"Ветэранаў" спецназу рыхтуюць да барацьбы з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Іх лічаць "рэзервам" для дзейных спецпадраздзяленняў, якіх нямала стварылі для абароны рэжыму Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.