У Мінску з'явіліся плакаты супраць павелічэння коштаў на праезд (фота)
Актывісты грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" вывесілі іх у раёне ўнівермага "Беларусь", а таксама на прыпынках транспарту.
На плакатах гаворыцца: "Сёння праезд 3000 руб. А заўтра?", "Праезд 3000 руб? Стоп! Хопіць плаціць рэжыму!", "А ў іх праезд не даражэе?".
"Такім чынам мы звяртаем увагу мінчукоў на чарговае падвышэнне коштаў на праезд, з тым, каб яны задумаліся, ці адпавядаюць рэчаіснасці выказванні кіраўніцтва краіны аб стабільнасці і паспяховасці сацыяльна-арыентаванай дзяржавы", - каментуе адзін з ініцыятараў акцыі.
Вывешванне інфармацыйных плататаў прайшло без эксцэсаў.