У Мінску з'явіліся пяць новых праязных білетаў на грамадскі транспарт

У Мінску з'явіліся пяць новых праязных білетаў на грамадскі транспарт

У Мінску з'явіліся пяць новых праязных білетаў на грамадскі транспарт. Пра гэта БЕЛТА паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс". Яны ўведзены рашэннем Мінгарвыканкама (№ 3715 ад 12 снежня 2016-га), якім быў павышаны кошт праезду.

Цяпер пасажыры ў сталіцы змогуць купіць праязныя на 1, 2, 3, 90 сутак. Яны дазваляюць, незалежна ад колькасці паездак, карыстацца праязным на працягу пазначанага часу аўтобусам (у тым ліку і экспрэс-маршрутамі), тралейбусам і трамваем. Іх кошт наступны: 2,60 рубля, 4,59, 6,32 і 95,9 рубля. Таксама ўводзіцца праязны на 100 паездак, на тры віды наземнага транспарту ён каштуе 43,58 рубля. Больш падрабязна пра іншыя змены гл. тут.

Праязныя білеты ў Мінску на ўсе віды наземнага транспарту, запісаныя на картку, падаражалі на 5%. Цана на білеты вырасла на 10% (на 5 капеек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі