У мінскую школу чацвёртакласнік прынёс гранату з патронамі
Хлопчык сказаў, што знайшоў іх на гародзе.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пятніцу ў мінскай школе №190, што ў мікрараёне Уручча. Як піша interfax.by, вучань чацвёртага класа прынёс у клас 10 патронаў і баявую гранату часоў Другой сусветнай вайны.
Пра гэта каля паловы першай дня са школы паведамілі ратавальнікам. Адміністрацыя школы адразу ж вывела вучняў з суседніх кабінетаў ў іншыя памяшканні.
Граната і патроны былі канфіскаваныя супрацоўнікамі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" для знішчэння на палігоне.
Сам "герой дня" сказаў, што знайшоў боепрыпасы на гародзе.
Фота — gorodskievesti.ru