У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове

У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове

Міністэрства аховы здароўя ў тэставым рэжыме запусціла новы сайт. Стартавая старонка minzdrav.by зробленая на беларускай мове, даступныя таксама версіі на рускай і англійскай мовах.

Трапіць на новы сайт можна, клікнуўшы на абвестку на галоўнай старонцы старога сайта:

У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове
Так выглядае стары сайт Мінздароўя

Беларускамоўныя тэксты ўтрымліваюць абароты, характэрныя для машыннага перакладу з дапамогай сервіса Google Translate. Але гэта ўжо лепш, чым нічога — на старым сайце беларускамоўнай версіі не было ўвогуле.

У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове
Скрыншот з новага сайта Мінздароўя

Тэксты, размешчаныя на новым сайце Міністэрства аховы здароўя, суправаджаюцца ілюстрацыямі. Гэтыя выявы не арыгінальныя, іх нескладана знайсці ў інтэрнэце. Аднак згадкі аб крыніцах, з якіх "пазычаныя" карцінкі, на сайце Мінздароўя адсутнічаюць.

У Мінздароўя новы сайт — на беларускай мове

Увогуле ж новы сайт робіць добрае ўражанне. Спадзяемся, што яго адкрыццё паспрыяе таму, што Мінздароўя зробіцца больш адкрытым ведамствам — у тым ліку і для журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі