У Міжнароднай арганізацыі працы падтрымалі рэзалюцыю па Беларусі
Незалежныя прафсаюзы ў нашай краіне разгромлены / Ілюстрацыйнае фота Fanni_2021 / Shutterstock
У Міжнароднай арганізацыі працы падтрымалі рэзалюцыю па Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі дарма спрабавалі даказаць удзельнікам 111-й Міжнароднай канферэнцыі працы МАП у Жэневе, што "сапраўдныя" прафсаюзныя дзеячы застаюцца на волі. Усім вядома, што незалежныя прафсаюзы ў нашай краіне разгромлены, а іх кіраўнікі і актывісты кінутыя за краты, прызнаныя палітвязнямі. Рэжым сам стварыў для сябе праблему.
Галасаванне па рэзалюцыі аб выкарыстанні да Беларусі 33-га артыкула статута арганізацыі прайшло 12 чэрвеня. Яе падтрымаў 301 дэлегат, супраць выступілі толькі 54, а 108 устрымаліся.
"Краінам Захаду і асобным прафсаюзным аб'яднанням не патрэбна праўда, — гаварыла на канферэнцыі міністр працы і сацыяльнай абароны РБ Ірына Касцевіч. — Іх задача — апраўдаць свае незаконныя і несправядлівыя дзеянні па палітычнай ізаляцыі і эканамічнай блакадзе Беларусі".
Якія наступствы рэзалюцыі для Рэспублікі Беларусь? Самыя непрыемныя. Урадам, прадстаўнікам працадаўцаў краін, якія ўваходзяць у МАП, прапануецца перагледзець дачыненні з уладамі РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.