У Мсціслаўлі пачынаецца рыцарскі фэст
Свята сярэднявечнай культуры адбудзецца 27-28 ліпеня.
Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі багатую культурную праграму, сярод якой рыцарскія турніры, паказ сярэднявечнай моды, сярэднявечныя танцы і бітва двух армій.
Хэдлайнерамі фэста сталі музычныя гурты “Стары Ольса” і “PAWA”. Напрыканцы першага дня свята плануецца фейверк.
Комплексны білет на наведванне ўсіх мерапрыемстваў каштуе 160 тысяч рублёў. З поўнай праграмай фэсту можна азнаёміцца тут.