У МЗС абмеркавалі адносіны Беларусі і Еўрасаюза
У сераду, 28 жніўня, адбылася сустрэча намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной і амбасадара Вялікабрытаніі Бруса Бакнэла.
Былі абмеркаваныя пытанні кантактаў "па лініі Беларусь — Еўрапейскі саюз". Таксама гаворка ішла пра пытанні двухбаковае супрацоўніцтва.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, "бакі... падкрэслілі зацікаўленасць у правядзенні шэрагу сумесных мерапрыемстваў".
Фота — belarus.by