У МЗС адрэагавалі на жарт амерыканскага акцёра пра беларускія грошы

У МЗС адрэагавалі на жарт амерыканскага акцёра пра беларускія грошы

У МЗС нашай краіны адрэагавалі на жарт амерыканскага акцёра Джарэда Падалекі пра беларускія грошы. У Instagram ён змясціў фота, на якім трымаў дзве старыя купюры з выявамі лася і зайца. Як вядома, Падалекі здымаецца ў серыяле "Звышнатуральнае" і мае мянушку "Лось". Ён пажартаваў, што "хацеў бы публічна падзякаваць Беларусі за таемную змову... па стварэнні дызайну афіцыйнай валюты". І дадаў: "Хоць лось і павінен быў каштаваць даражэй". Акцёр не разабраўся, што купюра з ласём — гэта 25 рублёў, а купюра з вавёркай — 50 капеек.

МЗС Беларусі адказала ў каментарах таксама жартам: гэтая інфармацыя павінна была застацца таямніцай. "Дарэчы, шмат ласёў у нашай Белавежскай пушчы, прыязджайце і пераканайцеся ў гэтым самі!" — запрасілі акцёра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі