У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі

На выхадзе з МЗС Польшчы беларускі дыпламат адмовіўся ад каментароў​ / evroportal.ru
На выхадзе з МЗС Польшчы беларускі дыпламат адмовіўся ад каментароў​ / evroportal.ru

Позна ўвечары ў аўторак у МЗС Польшчы быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі. Нагодай стала затрыманне ў Гродна прэзідэнта Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс.

Дыпламат "атрымаў недвухсэнсоўны сігнал аб тым, што дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі па абароне нацыянальных меншасцяў", гаворыцца ў паведамленні польскага МЗС.

У Варшаве нагадалі, што дзейнасць Саюза палякаў Беларусі накіраваная "на культываванне польскай культуры і традыцый, падтрымку польскай адукацыі і вывучэнне польскай мовы".

У гэтай сувязі арышт Анжалікі Борыс выглядае як выцясненне польскасці. Гэты крок уплывае не толькі на двухбаковыя адносіны, але і ставіць пад пытанне традыцыйны беларускі мультыкультуралізм, гаворыцца ў заяве польскага знешнепалітычнага ведамства.

МЗС Польшчы заклікаў вызваліць Анжаліку Борыс і спыніць пераслед прадстаўнікоў польскай меншасці.

Тэлеканала "Белсат" паспрабаваў узяць каментар дарадцы-пасланца па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Беларусі ў Польшчы Аляксандра Часноўскага, калі той выходзіў з будынку МЗС Польшчы. Але дыпламат не стаў каментаваць.

"Я не магу даваць ніякіх каментароў. Вялікае дзякуй", сказаў ён.

Анжаліку Борыс затрымалі меркавана за правядзенне традыцыйнага свята Казюкі. Святкаванне не было санкцыянавана мясцовымі ўладамі.

Раней улады вырашылі зачыніць "Польскую школу" ў Брэсце — "у сувязі з грубым парушэннем заканадаўства, якое пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам". А дырэктара школы Ганну Панішаву затрымалі. Яна стала фігурантам крымінальнай справы аб гераізацыі ваенных злачынцаў. Справа была ўзбуджаная пасля святкавання ў брэсцкай "Польскай школе " "Дня праклятых салдат".

На фоне гэтых падзей Беларусь і Польшча выслалі некалькі дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі