У МЗС Расіі заявілі, што пытанне межаў "Л/ДНР" яшчэ будзе вырашацца
У МЗС Расіі заявілі, што пытанне межаў "Л/ДНР" яшчэ будзе вырашацца. А гэта азначае, што сітуацыя "падвешваецца" — самаабвешчаныя рэспублікі складаюць толькі частку Данбаса, іншую кантралююць украінскія войскі.
Пасля прызнання Расіяй незалежнасці і суверэнітэта "Л/ДНР" у Маскве гучалі супярэчлівыя заявы наконт таго, у якіх межах прызнаныя "рэспублікі". Не змог даць дакладны адказ і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Пазней Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква разлічвае, што "ўсе спрэчныя пытанні па мяжы ДНР і ЛНР будуць вырашаныя шляхам перамоваў, цяпер гэта немагчыма, але ў будучыні гэта атрымаецца".
Як адзначае hromadske.ua, тэрыторыя "рэспублік" ніводным дакументам не вызначана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.