У Нацбанк шукаюць супрацоўніка, якому можна давяраць

Кіраўнік Нацбанка Павел Калаур (злева) сёння з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі​ / president.gov.by
Кіраўнік Нацбанка Павел Калаур (злева) сёння з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі​ / president.gov.by

Каб прэтэндаваць на пазіцыю ў Нацбанку, прафесійных ведаў недастаткова. Сярод патрабаванняў ёсць і такое: "Адсутнасць на працягу апошніх двух гадоў фактаў скасавання працоўнага дагавора (кантракта) па ініцыятыве наймальніка ў выпадку здзяйснення віноўных дзеянняў, якія з'яўляюцца падставай для страты даверу з боку наймальніка".

Гэта цытата з вакансіі, размешчанай на сайце Нацыянальнага банка Беларусі. Шукаюць намесніка начальніка аддзела рэагавання на камп'ютарныя пагрозы.

Прычым адсутнасць звальнення "за страту даверу" — гэта патрабаванне. А веданне англійскай мовы і досвед у галіне аперацый з пластыкавымі карткамі толькі "вітаюцца".

Пасля пратэстаў 2020 года ў самых розных арганізацыях і прадпрыемствах пачаліся "чысткі" — кіраўніцтва звальняе ці не працягвае кантракты з людзьмі, заўважанымі ў пратэстным руху. "За палітыку" звальнялі нават на заводах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі