У Нацыянальным аэрапорце Мінск “Боінг” вызвалялі ад “тэрарыстаў” (фота)

У Нацыянальным аэрапорце Мінск “Боінг” вызвалялі ад “тэрарыстаў” (фота)

У Нацыянальным аэрапорце Мінск “Боінг 737” вызвалялі ад умоўных тэрарыстаў. 20 чэрвеня там прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні. Як інфармуе БЕЛТА, паводле іх легенды, авіядыспетчар “Белаэранавігацыі” атрымаў трывожнае паведамленне ад камандзіра самалёта, які здзяйсняў транзітны палёт над тэрыторыяй нашай краіны. На борце прагучалі стрэлы і невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кабіну. Пасля гэтага сувязь з “Боінгам” перарвалася.

Калі ж самалёт прызямліўся ў аэрапорце (ці яго прымусілі здзейсніць пасадку), пачалася антытэрарыстычная аперацыя. У ёй удзельнічалі падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Узброеных сіл, МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі