У Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за снегападу затрымліваюцца рэйсы

Пра гэта сведчыць інфармацыя анлайн-табло, размешчанага на сайце аэрапорта

Пра гэта сведчыць інфармацыя анлайн-табло, размешчанага на сайце аэрапорта / @euroradio

У Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за снегападу затрымліваюцца рэйсы. Пра гэта сведчыць інфармацыя анлайн-табло, размешчанага на сайце аэрапорта.

Самалёт авіякампаніі "Белавія" ў Маскву адправіўся ў 08:15 замест 07:45, борт "Поўначсталі" ў Чарапавец у 15:15, замест 14:05, самалёт "Аэраўлота" ў Маскву у 15:45 замест 15:25. Рэйс "Белавія" ў Стамбул перанесены больш чым на гадзіну з 16:55 на 18:00.

Са спазненнем прыбывалі ў Мінск рэйсы з Калугі і Масквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі