У Нарвегіі затрымалі расійскага шпіёна, які выдае сябе за даследчыка з Бразіліі

Міхаіл — злева, "Хасэ" — справа / twitter.com/christogrozev
Міхаіл — злева, "Хасэ" — справа / twitter.com/christogrozev

У Нарвегіі паліцыя затрымала расійскага шпіёна, які выдае сябе за "даследчыка з Бразіліі Хасэ Асіс Джамарыя". Яму ўжо выставілі абвінавачванне. Нарвежцы высветлілі, што ў іх рукі трапіў грамадзянін Расіі Міхаіл Мікушын, 1978 года нараджэння, які працуе на адну з расійскіх спецслужбаў. Мужчына гэта адмаўляе і ўпарта называе сябе "бразільцам". Праўда, у судзе чамусьці не скарыстаўся перакладчыкам з партугальскай мовы, а гаварыў па-англійску.

Абвінавачаны прыехаў у Нарвегію восенню 2021 года, як запрошаны даследчык аднаго з універсітэтаў. Ён увайшоў у групу, якая займалася ў тым ліку даследаваннямі гібрыдных пагрозаў. А яшчэ "бразілец" цікавіўся "пытаннямі бяспекі" на поўначы Нарвегіі.

Журналіст-расследавальнік праекта Bellingcat Хрыста Грозеў лічыць, што затрыманы працуе на ГРУ і мае званне не меншае за палкоўніка. "Хасэ" нядаўна ездзіў у Канаду, а таксама неаднаразова наведваў Расію і мае там неаплачаны падатак на маёмасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі