"У нас моргі новыя ёсць, і ўсе запоўненыя". Шакавальныя цытаты Жырыноўскага

Уладзімір Жырыноўскі з Пуціным / ТАСС
Уладзімір Жырыноўскі з Пуціным / ТАСС

"У нас моргі новыя ёсць, і ўсе запоўненыя. Хіба гэта не паказчык? Значыць, не дарэмна будавалі! Значыць, укладанні правільныя!" — сказаў аднойчы заснавальнік расійскай партыі ЛДПР, дэпутат Дзярждумы ўсіх васьмі скліканняў Уладзімір Жырыноўскі, якому заўсёды была справа не толькі да жывых, але і да мёртвых. Шостага красавіка пра смерць самога палітыка паведаміў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

Пасля таго як Жырыноўскі трапіў у лякарню з каранавіруснай інфекцыяй, сацсеткі і некаторыя СМІ "хавалі" яго ўжо некалькі разоў, але афіцыйныя крыніцы абвяргалі смерць. І нават сёння, пасля хвіліны маўчання ў Дзярждуме, некаторыя тэлеграм-каналы напісалі пра тое, што Жырыноўскі не памёр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі