У наступным годзе Беларусь прыме менш уцекачоў

Уцекачы ў Беларусі

Уцекачы ў Беларусі / Leonid Shcheglov / BelTA / AFP / REUTERS

У наступным годзе Беларусь прыме менш уцекачоў. Квоты скарочаныя на 1000 чалавек.

Афіцыйна нашая краіна гатовая надаць статус уцекача толькі 1500 замежнікам. Па 200 заявак змогуць задаволіць Брэсцкая, Гродзенская і Магілёўская вобласці. 250 уцекачоў — Мінская, 300 — Віцебская. Найбольш месцаў вылучылі на Гомельшчыне — 350.

Але гэта ўсё не датычыцца мігрантаў, якія штурмуюць мяжу Беларусі і Еўрасаюза. Іх нашая краіна ахвотна пускае на сваю тэрыторыю, але не прымае ў якасці ўцекачоў. Шмат хто з іх сведчыў, што беларускія спецыяльныя службы забараняюць ім сыходзіць з мяжы і прасіць прытулку ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі