У наступным годзе Украіна збіраецца вырабіць мільён дронаў

Украінскі вайсковец на фронце

Украінскі вайсковец на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

У наступным годзе Украіна збіраецца вырабіць мільён дронаў. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён адзначыў важнасць уласнай вытворчасці дронаў і боепрыпасаў.

"Павінна быць інфраструктура, не савецкая, а простая і зразумелая — і па вытворчасці, і па дастаўцы дронаў на фронт. Я асабіста ў шоку, як можа не даехаць тое, што ўжо выраблена намі", — сказаў Зяленскі.

На думку заходніх ваенных экспертаў, беспілотнікі вельмі змянілі прынцыпы вядзення баявых дзеянняў на вайне ва Украіне, адзначае "Бі-Бі-Сі". У пачатку расійскага ўварвання Украіна мела перавагу ў выкарыстанні дронаў, аднак затым РФ пачала масава вырабляць такую тэхніку, што памяняла баланс сіл (пра гэта кажуць апошнім часам украінскія вайскоўцы, якія ваююць на фронце). Менавіта з-за дронаў, як лічаць эксперты, узброеныя сілы двух бакоў не могуць назапасіць вялікую колькасць ваеннай тэхнікі і войскаў для арганізацыі маштабных аперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі