У навагоднюю ноч у Беларусі блакавалі YouTube

На час звароту Ціханоўскай у Беларусі блакавалі YouTube

На час звароту Ціханоўскай у Беларусі блакавалі YouTube / pixabay.com

У навагоднюю ноч у Беларусі на 20 хвілінаў быў заблакаваны відэасэрвіс YouTube.

Гэта адбылося акурат перад зваротам Святланы Ціханоўскай да беларускага народу. Ён выйшаў у эфір 31 снежня ў 23:50 адначасова са зваротам Аляксандра Лукашэнкі.

Пры гэтым з дапамогай VPN на YouTube можна было па-ранейшаму трапіць.

Першыя прыкметы блакіроўкі ютуба беларусы адчулі каля 23:40 — у гэты час пачаўся надзвычайны рост колькасці пошукавых запытаў пра сэрвіс. Пачала зніжацца колькасць запытаў каля 00:12.

Адзін з найбольш папулярных запытаў у навагоднюю ноч — “что с ютубом”.

У навагоднюю ноч у Беларусі блакавалі YouTube
У Беларусі блакавалі YouTube

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі